Презентация1     Сапраўднае свята літаратуры і музыкі адбылося ў бібліятэцы імя А. Пушкіна 27 красавіка - паэтычная вечарына, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага паэта, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча Янкі Купалы.

     На свята завітала выдатная беларуская паэтка, загадчыца літаратурнай часткі тэатра «Лялька» – Людміла Іванаўна Сіманёнак. Яна прачытала шмат вершаў Янкі Купалы і распавядала аб грамадзянскім подзвігу паэта, аб яго музе Паўліне Мядзёлцы, аб яго светлым анёле – жонцы Уладзіславе Францаўне, якая заўжды яго ратавала і падтрымлівала. Студэнты коледжа мастацтваў чыталі ўрыўкі з паэм і вершы. Выразна гучаў урывак з паэмы «Адвечная песня» у выкананні Надзеі Радзімавай і Кацярыны Вацьковіч, верш «Прарок» – выканаўца Вераніка Яўменава і іншыя. Верш «А хто там ідзе» перакладены на 71 мову, удзельнікі паслухалі, як гучаць яго радкі на японскай, нямецкай, рускай, іспанскай мовах. Песні «Явар і каліна», «Алеся», «Малітва» на вершы паэта гучалі ў выкананні геніяльных «Песняроў». Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная выстава па творам Янкі Купалы. Завяршылася вечарына размовамі аб мастацтве за шклянкай гарбаты.