заставка     12 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок мужнасці «Памяць вогненных гадоў» з удзелам вучняў 6 «Б» класа № 25.

      Бібліятэкар расказала  пра генеральны план «Ост» нямецкага камандавання, які ставіў перад сабой мэту знішчэння СССР як дзяржавы, знішчэння мільёнаў людзей і жорсткую эксплуатацыя тых, хто застанецца. Падлеткі ўважліва слухалі пра пачатак вайны, пра акупацыйны рэжым, які доўжыўся на беларускай зямлі 1100 дзён, пра канцэнтрацыйныя лагеры і, вядома, пра гераізм і мужнасць нашага народа, салдат, партызан і падпольшчыкаў. Напрыканцы мерапрыемства падлеткам паказалі дакументальную хроніку «Успаміны вязняў канцэнтрацыйных лагераў» - страшныя і праўдзівыя расказы пра вайну, пра боль і пакуты зняволеных.