заст  Каб ведаць родную мову, далучацца да яе вывучэння патрэбна яшчэ з дзяцінства. З гэтай мэтай санаторны яслі-сад № 37 з 19 па 23 верасня праводзіць Тыдзень роднай мовы.
    Супрацоўнікі бібліятэкі імя Л. Талстога далучыліся да педагогаў і завіталі ў госці да выхаванцаў садка на ўрок беларускай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова».

     Дзеці даведаліся, чаму кожны чалавек павінен ведаць родную мову, паслухалі казкі на беларускай мове і адгадалі загадкі з «Загадкавай азбукі» Уладзіміра Мазго і кніг серыі «Свет вакол нас». А напрыканцы мерапрыемства прыгожыя беларусы і беларусачка пачыталі вершы на роднай мове.1112