заст     20 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гутарка па выставе «Гліняная казка» членаў дзіцячага гуртка керамікі (ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна») «Сімвалы Беларусі ў народным мастацтве», у якой бралі ўдзел вучні 1 «А» класа СШ №11.

     Дзецям расказалі пра неафіцыйныя нацыяльныя сімвалы Беларусі і прадставілі кнігі серыі «Нашы сімвалы»: «Валошка і васілёк» і «Буслава айчына», а таксама пазнаёмілі з творамі з гэтых выданняў: легендамі і паданнямі, апавяданнямі і нарысамі пра кветку, якая любіць жытнёвае поле і пра святую для беларусаў птушку. А ілюстратыўным матэрыялам да мерапрыемства сталі экспанаты выставы «Гліняная казка».12