заст

к материалам

 

 

 

 

     

     21 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна мастацтва «Злачынствы без срока даўнасці», якая была прыўрочана да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Беларусі, Народнага мастака СССР і БССР Міхаіла Савіцкага. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 9 «Б» класа СШ №38.

     Спачатку старшакласнікам прадставілі кнігу «Генацыд беларускага народа», выдадзеную ў 2022 годзе, а таксама кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», а потым дэталёва прыпыніліся на прыкладах генацыда з асабістага жыцця Міхаіла Савіцкага і іншых вязняў канцлагераў, адлюстраваных на яго карцінах. Бібліятэкар прыпынілася на цыкле карцін мастака «Лічбы на сэрцы», які з'яўляецца яскравым сведчаннем злачыннай сутнасці нацызма і выкрывае фашысцкія тэхналогіі па забойству мільёнаў людзей.1