заст     Адкрыццё выстаўкі акварэлі Івана Міхлюка адбылося 11 кастрычніка ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Аўтар прадставіў работы, выкананыя ў розныя гады, але звязаныя адной тэматыкай і жанравым накірункам. Усе яны адпавядаюць асабліваму настрою чулай мастацкай душы да роднай беларускай прыроды.

     Пейзажы Івана Міхлюка кранаюць гледача сваёй мяккасцю, непасрэднасцю і выклікаюць добрыя, замілаваныя пачуцці. У імпрэзе прынялі ўдзел быўшыя калегі Івана Аляксеевіча па працы ў Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы – Валянціна Бярэзіна, Людміла Мамрукова, Наталля Шашкова, якія аднагалосна адзначылі не толькі мастацкія вартасці віноўніка ўрачыстасці, але і яго педагагічны талент. Шмат цёплых слоў падзякі было выказана сябрамі мастака і чытачамі бібліятэкі, якія прысутнічалі у зале. Музычнае прывітанне прагучала ад Уладзіміра Бязручанкі, які выканаў некалькі вядомых песень.1     Чакаем гледачоў да 4 кастрычніка.