заст     14 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча члены гуртка «Бусляня» у ходзе шчырага дыялога «Я люблю сваю маму, таму што ...» рыхтаваліся да святкавання Дня Маці.

     Бібліятэкар папрасіла дзяцей успомніць самыя добрыя, цёплыя словы, якія падыходзяць да іх матуль, а таксама назваць тыя свае ўчынкі, якія, на іх погляд, паказваюць любоў да самага ім дарагога чалавека. Больш гадзіны шчыравалі гурткоўцы над афармленнем віншавальных паштовак, і, як вынік, кожная з іх атрымалася вельмі прыгожай і яркай. Нет сумнення, што падарунак, зроблены рукамі дзяцей, спадабаецца мамам і падыме настрой у святочны дзень, тым больш, што гурткоўцы абяцалі не толькі ў свята, але і кожны дзень радаваць матулю сваімі добрымі справамі.12