37 300    16 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла выхаваўчая гадзіна «В сердце твоё стучусь», у якой бралі ўдзел члены гуртка «Бусляня». Валанцёр Анжэліка Вішнеўская расказала пра лялечку Убожаньку, Жалейку або Сіротку, якая існуе толькі ў славянскіх народаў.

Нашы продкі ў яе выраб укладвалі асаблівы сэнс: яна была патрэбна, каб у дзяцей выхоўваць спачуванне, жаданне дапамагчы, працягнуць руку бліжняму, успрымаць людзей такімі якія яны ёсць.

     Таксама быў агучаны сюжэт казкі Оскара Уайльда «Хлопчык-зорка», у якой галоўны герой не захацеў прызнаць сваю маці, таму што яна была падобна на жабрачку. Анжэліка Іванаўна расказала пра тэхналогію выраба лялькі: у яе няма рук, замест ножак-вяровачкі, у яе вялікая галава і маленькае цельца.

516

     Кожны удзельнік гуртка зрабіў для сябе такую лялечку, якая падзеліць любое гора, выслухае і паспачувае, нагадае, што трэба быць міласэрным адзін да аднаго, таму што Жалейка ведае, што вада бывае вельмі мокрай, а холад лютым, і як цяжка чалавеку аднаму.

115