26 300    18 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча разам з вучнямі 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» адзначылі Дзень маці.

     Падчас святочнай праграмы «І адкуль, спытаеш ты, ў доме столькі дабрыні?» гучалі вершы на рускай і беларускай мовах. Павучальныя гісторыі пра самаахвярнарнасць матчынай любові да дзяцей, пра няўдзячныя ўчынкі сыноў і дачок расчулілі першакласнікаў да слёз, а відэазапісы дзіцячых песен, прысвечаных самаму роднаму і блізкаму чалавеку паднялі настрой. Дзеці падпявалі вядомым выканаўцам, падбіраючы самыя добрыя і ласкавыя словы, расказвалі пра сваіх матуль і пра тыя свае ўчынкі, якія яе парадавалі ў апошні час.

4844