заст     18 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «В» класа СШ №11 прайшоў урок беларускага чытання «Восень з ветлівай усмешкай на спатканне выйшла мне».

     Дзецям прадставілі зборнік вершаў, казак, апавяданняў «Беларуская восень», пачыталі вершы Міколы Чарняўскага «Верасень», «Кастрычнік», «Лістапад», Віктара Гардзея «У лясах, на балоце ліставей, лістапад...», прапанавалі для абмеркавання апавяданне Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «У кожнага свае справы», казкі Генадзя Аўласенкі «Рабінка і Восень» і Міхася Даніленкі «Восень шыла сарафан», апавяданне Аляксандра Капусціна «Казка старой сасны». Напрыканцы ўрока вучні пачыталі напамяць вершы восеньскай тэматыкі.1