сайт 1Бясплатныя кансультацыі «Пытайцеся – адказваем», арганізаваныя натарыяльнай канторай №3 Першамайскага раёна г. Віцебска ў межах адзінага дня інфармавання прайшлі ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для чытачоў і жыхароў мікрараёна 29 лістапада.

Прыём праводзілі натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі Анатоль Маскін і Ганна Ліпская. Падчас прыёму асабліва часта ўзнімаліся пытанні ў галінах грамадзянскіх, брачна-сямейных і спадчынных праваадносін: заключэнне дагавораў дарэння, засведчання дагавораў рэнты, складанне і засведчанне завяшчання, парадак афармлення спадчынных праў, пагадненне аб выплаце аліментаў, парадак раздзела маёмасці, нажытай у перыяд шлюбу і інш.