заставкаУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах сумеснага праекта «Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!» з Першамайскай раённай арганізацыяй «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» 31 студзеня прайшла патрыятычная гадзіна «Помніць жахі вайны і мір берагчы», у якой прымалі ўдзел вучні СШ № 28. Мерапрыемства было прысвечана Году міру і стварэння.

Дзеці паглядзелі відэафільм, у кадрах якога знайшло адлюстраванне ваеннае дзяцінства, стваральная праца ў паслеваенныя гады па аднаўленню і развіццю роднага Віцебска і сённяшняе актыўнае грамадскае жыццё былога непаўналетняга вязня Еўдакіі Пятроўны Коласавай. Потым яна сама падзялілася сваімі ўспамінамі і звярнулася да дзяцей з запаветам: добра вучыцца, працаваць на карысць сваёй Радзімы, берагчы мір і помніць, якой цаной была заваёвана Перамога над фашызмам.123