застЗ удзелам членаў гуртка «Бусляня» 5 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна народнай творчасці «У каго дзеці, у таго шчасце».

Гурткоўцам расказалі пра самую першую ляльку Спавівашку, якую рабілі для немаўля. Будучая маці, вырабляла сем лялек, пры гэтым яна чытала малітву і запальвала свечку. Калі нараджалася дзіця, лялькі клалі ў калыску як абярэгі ад суроцы і злых сіл, і пры гэтым прыгаворвалі: «Не гуляй з маім дзіцяткам, а гуляй з лялечкамі». Калі дзіця падрастала, то самастойна гуляла з лялькамі. Кожная дзяўчынка на практычнай частцы занятка зрабіла дзве Спавівашкі, падабраўшы па свайму густу каляровыя пялюшкі і хустачкі.

1245