застУрок перасцярогі «Калі ты адзін дома» прайшоў 8 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў СШ № 11.

Дзяцей спачатку запыталі, якія прадметы могуць быць небяспечнымі (лекі, бытавая хімія, запалкі), дзе яны павінны трымацца ў кватэры, а таксама пра патанцыяльныя пагрозы ў доме: пажар, прыход незнаёмца, аголены провад, уцечка газу. Разам з дзецьмі разбіралі правілы паводзін у кожным асобным выпадку і ў кожнай канкрэтнай сітуацыі. Дзеці паэтапна прымалі рашэнні і тлумачылі, чаму яны б зрабілі менавіта так, а не іначай. У канцы размовы былі пералічаны асноўныя правілы бяспекі, якіх трэба прытрымлівацца кожнаму.12