IMG 20230218 134730З 21 лютага у бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава выцінанкі «Казачныя карункі» члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, пастаяннага удзельніка гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў, творчых праектаў па адраджэнні славянскіх рамёстваў, аўтара навуковых артыкулаў і распрацовак Вольгі Пятроўны Арасланавай.

На выставе прадстаўлена звыш 20 работ, выкананых ў тэхніцы каляровай шматслаёвай выцінанкі, у якіх знайшлі адлюстраванне тэмы асобных праектаў майстра: «Свет славян», «Беларускі зборнік Еўдакіма Раманава», а таксама ілюстрацыі па матывах вядомых славянскіх казак. Узяўшы за аснову старадаўнія славянскія пісанні Ведаў і Правед, розныя гістарычныя і лінгвістычныя крыніцы 16-20 стагоддзяў, аўтар паставіла перад сабой задачу не толькі пазнаёміць з героямі казак, але і з правіламі і асновамі славянскага домаўкладу.IMG 20230218 134321

Работы майстра быццам даведнік па складаным і цяжкім дарогах жыцця, якія павінны прайсці нашы дзеці або праходзім мы, дарослыя. Чароўныя паданні дапамогуць кожнаму, хто шукае ісціну, — гаворыць Вольга Арасланава.IMG 20230218 130452

Запрашаем на выставу і жадаем прыемнага прагляду.IMG 20230218 134258