заст     Гадзіна народнага мастацтва «Лялька, што душу і цела грэе» з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшла 26 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

     Анжаліка Вішнеўская расказала, што лялька локцевая рабілася па індывідыальных для кожнага дзіцяці памерах - ад кончыкаў пальцаў да локця, яна супакойвала і сагравала, надавала сілы і здароўе. І дзеці не толькі гулялі ў лялькі, але і імкнуліся зрабіць іх самастойна, таму што любімай цацка становіцца тады, калі яна зроблена сваімі рукамі, калі ў яе ўкладзена фантазія і душа. Кожная дзяўчынка, старанна і па густу падбіраючы тканіну для спадніц і хустак, стракатыя пацеркі і паясы, зрабіла для сябе ляльку, да якой можна было б прыхінуцца, сагрэцца, якая б навявала добрыя і чароўныя сны.123