заставкаАдкрыццё выставы майстра выцінанкі Вольгі Арасланавай «Карункавая казка» праходзіла 2 і 3 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 2-х класаў СШ № 11.

Дзецям расказалі пра асобу аўтара прыгожых каляровых шматслойных работ, пра гісторыю ўзнікнення і распаўсюджвання ў нашай краіне гэтага ўнікальнага народнага мастацтва, пачыталі ўрывак са старажытнай казкі «Царэўна-жаба і асілак» і папрасілі дзяцей параўнаць з сучасным варыянтам. Вучні таксама прынялі ўдзел у віктарыне па казках «Царэўна-жаба» і «Пунсовая кветачка», якія ляглі ў аснову выцінанак Вольгі Пятроўны. Напрыканцы мерапрыемства дзяцей пазнаёмілі з асноўнымі прыёмамі выразання, пасля чаго яны паспрабавалі сваімі рукамі зрабіць сілуэты матылькоў.23456