застГадзіна народнай творчасці «Вясёлы баец і абаронца» з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшла 5 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

Валанцёр Анжаліка Вішнеўская расказала, што ў даўніну падчас шумных народных гулянняў распаўсюджанай забавай былі кулачныя баі, у якіх прымалі ўдзел толькі дарослыя, але каб і хлопчыкам не было сумна, рабілі для іх лялькі — байцоўскіх куклакоў. Замацоўвалася такая лялька на палачцы, у яе былі моцныя, важкія кулачкі (устаўляўліся арэхі ці фасоліны), пры хуткім вярчэнні палачкі рукі-кулачкі рухаліся. Галоўнай задачай гульцоў было збіць шапку з лялькі-саперніка. Дзецям растлумачылі таксама, што кулачнікаў рабілі не толькі для забавы, але і з мэтай выхаваць у хлопчыку мужчынскія навыкі і ўменні, каб калі спатрэбіцца быць здольным абараніць сябе, сваіх блізкіх, свой дом. Дзяўчынкі апранулі байцоўскіх куклакоў па свайму густу і вырашылі падараваць цацку знаёмым хлопчыкам.12435