застУ бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 22 сакавіка адбылося адкрыццё выстаўкі акварэлі Ніны Федарыставай.

Работы любога мастака — адлюстраванне яго ўнутранага стану, асабістага сусвету. Крыніца мастацкага натхнення Ніны Федарыставай у замілаванні родным краем, захапленні яго заварожваючай прыродай, уменні ўбачыць прыцягальнасць і прыгажосць самых розных станаў. Акварэлі, прадстаўленыя на выстаўцы, былі напісаныя на працягу больш двадцаці апошніх гадоў. Але іх тэматыка застаецца па-за часам, бо для кожнага новага пакалення заўсёды актуальнымі з'яўляюцца паняцці «Радзіма», «Айчына», «Бацькаўшчына».

Павіншаваць Ніну Лявонаўну прыйшлі былыя калегі — яна шмат год плённай працы аддала сферы культуры. Члены клуба мастакоў-аматараў «Контур», кіраўніком якога яна таксама з'яўлялася не адзін год, прысутнічалі на імпрэзе.

Цёплыя віншаванні ў адрас Ніны Федарыставай прагучалі ад Івана Міхлюка, Ігара Сазонава, Людмілы Зязюлькінай, Валянціны Бярэзінай.

Добры настрой для ўсіх прысутных стварылі аўтар-выканаўца Ліза Новых і паэтэса Наталля Салаўёва.123