1

       Агляд паэзіі Еўдакіі Лось адбыўся ў бібліятэцы, якая носіць яе імя, 27 сакавіка для навучэнцаў 7-8 класаў з профільнага лагера гімназіі №4.

       Творчасць паэтэсы, імя якой засталося яскравай зоркай на небасхіле беларускай паэзіі, і сёння кранае сваёй шчырасцю і прачуленасцю. Знаёмства школьнікаў з жыццём Еўдакіі Лось пачалося з літаратурна-музейнай экспазіцыі "Люблю цябе, мой добры край". Ваеннае дзяцінства, памяць аб цяжкіх гадах, загубленых жыццях блізкіх людзей стала адпраўной кропкай для напісання шматлікіх вершаў, прысвечаных той пары. Рабяты пачулі маналог "Матчына трывога", які на вострым эмацыйным узроўні расказвае пра загінуўшых у час вайны дзяцей. Але ў паэзіі Еўдакіі Лось многа і жыццясцвярджальных твораў, у якіх яна радуецца жыццю і заклікае яго любіць, прымае маладое пакаленне з яго ідэямі і пошукамі новых шляхоў у самавыяўленні. Прагучалі вершы "Галоўнае ў любві – любоў...", "Санэт", "Той, хто зладзіў калодзеж..." і іншыя. Урыўкі з успамінаў Міхася Стральцова, Алеся Кажадуба адкрылі малавядомыя старонкі з творчага жыцця паэтэсы.

Лось обзор2