128 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера і вучняў 4 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшла пазнавальна-гульнявая праграма "Славен край наш ёй здаўна", прысвечаная нацыянальнаму сімвалу нашай краіны – бульбе.

Дзецям прадставілі кнігу "Бульбінка", у якой сабраны цікавыя звесткі, а таксама вершы, загадкі, аўтарскія казкі, апавяданні, урыўкі з аповесцяў пра другі хлеб Беларусі і прапанавалі прыняць удзел у гульнях і віктарынах, музычных конкурсах: "Збяры слова", "Назаві страву", "Навыперадкі з бульбінкай", "Бульбяныя гісторыі", "Прыпеўкі пра бульбу" і інш.2