заст30 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікі школьных лагераў СШ № 11 і гімназіі № 3 адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў Кітай, самую загадкавую краіну на паўднёвым усходзе Еўразіі, з якой нас звязвае цеснае супрацоўніцтва і сяброўства, і якая сваімі абрысамі нагадвае вялізную птушку.

Дзецям расказалі пра адкрыцці вялікай кітайскай цывілізацыі, якія дазволілі людзям усяго свету авалодаць новымі ведамі, палепшыць якасць жыцця і спрасціць цяжкую працу. З цікавасцю дзеці слухалі пра цудоўныя куточкі краіны і пра яе адметнасці: Вялікую Кітайскую сцяну, «Тэракотавую армію», самы вялікі палацавы комплекс у свеце «Забаронены горад», Возера тысячы астравоў — Цяньдаоху і іншыя. Удзельнікам віртуальнага падарожжа таксама расказалі пра аднаго з самых рэдкіх і самых прыгожых жывёл на планеце — вялікую панду, якая з'яўляецца нацыянальным сімвалам Кітая і папрасілі намаляваць гэтага забаўнага бамбукавага мядзведзя, што дзеці і зрабілі з вялікім задавальненнем. Аўтары лепшых малюнкаў былі ўзнагароджаны прызамі і бурнымі апладысментамі.123