заст4 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1 «А» класа СШ № 11 прайшоў гумарыстычны нон-стоп «Смешачкі ды жартачкі», прыўрочаны да Дня нявінных розыграшаў і падманаў.

Дзецям нагадалі пра гісторыю ўзнікнення самага вясёлага свята, чаму менавіта 1 красавіка з'яўляецца законнай падставай для жартаў і смеху, расказалі пра самыя цікавыя і неверагодныя падманы, а таксама пра тое, як гэта свята адзначаецца ў розных краінах свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне-гумарыне, у вясёлай фізкультхвілінцы «Дзе шукаць вясёлыя вяснушкі?», з цікавасцю слухалі гумарыстычныя школьныя гісторыі, малявалі з завязанымі вачамі вясёлага калабка. Напрыканцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі Рыгора Остэра, Марыны Дружынінай, Віктара Драгунскага, Ірыны Піваваравай, Віктара Галяўкіна, Міхаіла Зошчанкі, Ліёна Ізмайлава, прадстаўленымі на выставе «Вясёлых кніг паліца».1234