заст     16 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пляцоўцы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, размешчанай каля СШ №28 г. Віцебска імя Е. Зяньковай.

    Бібліятэкары і вучні 10 класа прадстаўлялі інтэрактыўную гульню «Я камнем стал, но всё ж живу», прысвечаную помнікам і мемарыяльным комплексам, якія захоўваюць памяць пра гераізм і подзвігі нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця. Удзельнікам гульні прапаноўвалася выбраць таблічкі з фотаздымкамі помнікаў і інфармацыяй пра іх, а потым значкі размясціць на карце горада Віцебска. У дапамогу гульцам таксама была аформлена кніжная выстава «Віцебск. Старонкі гераічнай гісторыі». Галоўнай мэтай праекта, распрацаванага супрацоўнікамі бібліятэкі імя М. Горкага, стала патрыятычнае і краязнаўчае выхаванне падрастаючага пакалення.
1
2