заст  27, 28 і 29 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №34, СШ №28 і СШ №11 прайшла пазнавальная праграма «Зямлі бацькоўскай залатыя кветкі», ілюстрацыйным матэрыялам для якой стала выстава творчых работ студыі саломапляцення культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола г.Віцебска «Дзвіна», мастацкі кіраўнік Людміла Вараб'ёва.

  Дзеці не толькі разглядалі і захапляліся залатымі кветкамі, але і атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра розныя расліны, пачулі легенды з імі звязаныя. Інфармацыя пра традыцыі, звязаныя з Днём ушанавання каня, які адзначаецца 31 жніўня, была пададзена дзякуючы двум экспанатам на выставе – саламяным конікам «Рамонак» і «Васілёк». У сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі дзецям таксама расказалі пра гераічную ролю коней у гады Вялікай Айчыннай вайны.21