заст Для вучняў 5-7 класаў спецыяльнай школы №26 супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча 20 сакавіка арганізавалі завочную экскурсію «Там, дзе жыве памяць».

  Падлеткаў правялі па памятных мясцінах Беларусі, якія проста крычаць пра злачынствы нямецкіх акупантаў і іх прыспешнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучням прадставілі кнігу Дзмітрыя Кашавара «Вечная памяць героям», выдадзеную ў серыі «Я ганаруся!» і расказалі пра мемарыяльныя комплексы: «Хатынь» пад Мінскам, «Шталанг-342» у Маладзечне, ахвярам фашызму ў вёсцы Брыцалавічы, «Ходараўка» у Докшыцкім раёне, «Яма» у Мінску, спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна на месцы найбуйнейшай карнай аперацыі фашыстаў, а таксама пра помнік дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвоным беразе.