заст    З 14 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць творчая выстава "Паркалёвая мазаіка" народнага клуба лапікавага шыцця "Рошва" г. Полацк. На выставе прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках, традыцыйных і сучасных, дзякуючы якім рознакаляровыя, правільнай і няправільнай формы кавалачкі матэрыяла зліваюцца ў адно цэлае і ствараюць прыгожыя і неардынарныя карціны.

     Гэты выставачны праект прапаноўвае свайму гледачу займальнае падарожжа па непрадказальным лабірынтам фантазіі, і, магчыма, ў многіх з'явіцца цікавасць да гэтага старажытнага рамяства і жаданне самаму паспрабаваць стварыць падобныя шэдэўры.12