30 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 2 «А» класа гімназіі №3 прайшоў урок - знаёмства з бібліятэкай з цыкла «Запрашаем у Кніжкін дом». Дзяцей правялі па падраздзяленнях бібліятэкі, пазнаёмілі з цікавымі кнігамі для малодшых школьнікаў на абанеменце, з новымі часопісамі і энцыклапедыямі ў чытальнай зале. І, вядома, расказалі цікавыя факты з жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча, імя якога носіць бібліятэка.


