Выдатны знаўца Віцебшчыны: да 175-годдзя з дня нараджэння А. Сапунова: бібліяграфічны спіс / ДУ "ЦБС г. Віцебска", ЦГБ ім. М. Горкага, аддзел інфарм.-бібліягр. работы; склад. Ж. Я. Кабылкіна. – Віцебск, 2026. – 11 с.
Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс "Выдатны знаўца Віцебшчыны" прысвечаны 175-годдзю з дня нараджэння Аляксея Сапунова. Ён адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, усім тым, хто цікавіцца жыццём і дзейнасцю знакамітага гісторыка і краязнаўца. Бібліяграфічны спіс уключае кнігі і артыкулы з фонду Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага і бібліятэк-філіялаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска.