ЗАСТАВКА    24 красавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча для вучняў 7-10 класаў спецыяльнай школа № 26 правялі праваслаўную гадзіну «Нядзелю вербную праслаўлю і малітву ціха прашапчу».

   Старшакласнікам расказалі аб тым, што Вербную нядзелю яшчэ называюць Уваходам Госпада ў Ерусалім, і прысвечана гэта свята вядомай евангельскай падзеі, калі Ісус Хрыстос прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на Крыжы. Падлеткі даведаліся таксама аб тым, што Вербная нядзеля ўводзіць вернікаў у апошні этап падрыхтоўкі да галоўнага хрысціянскага свята і распачынае Вялікі тыдзень, або Тыдзень пакутаў Гасподніх, падчас якога асаблівым чынам звяртаецца ўвага на такія падзеі, як апошнія дыскусіі Хрыста з іудзеямі ў святыні, прадказанне аб разбурэнні Іерусаліма, апошняя вячэра з вучнямі (Вялікі, "чысты" чацвер), арышт і ўкрыжаванне Ісуса (Вялікая пятніца), прыбыванне Хрыста ў труне (Вялікая субота). Вучні зацікавіліся і іншай інфармацыяй: чаму суботу перад Вербнай нядзеляй называюць Лазаравай і чаму яна ўпэўнівае нас у вечным уваскрасенні, што сімвалізуюць вербныя галінкі, чаму іх прынята асвяшчаць у храме і захоўваць на працягу ўсяго года.