заставка    24 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2 «А» і 2 «Б» класаў СШ №11 прайшлі праваслаўныя чытанніі «На Пасхальной радостной неделе, улыбаясь, к нам пришла весна», прысвечаныя Вялікадню – найвялікшаму календарнаму святу.

    Дзецям пачыталі вершы віцебскіх паэтаў Тамары Красновай-Гусачэнкі «Апрель-красавік», «Дабравешчанне», «Вялікдзень», Алены Федзяевай «Чысты чацвер», «Велікодная радасць», расказалі пра адметнасці і каларыт святкавання Уваскрэсення Хрыстова, пра асаблівасці падрыхтоўкі да гэтага свята, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця. Дзеці даведаліся таксама пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», пра тое, як вітаць гасцей у гэты дзень, якім падарункам іх парадаваць. А напрыканцы мерапрыемства вучні сваімі рукамі стварылі прыгожую велікодную кампазіцыю з выявамі яек і куліча.123