24 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла экалагічная гадзіна «Прыроду беражы, прыродай даражы», прысвечаная Міжнароднаму Дню Зямлі, які дапамагае нам лішні раз задумацца, што кожнае дзеянне можа як разбурыць далікатную прыроду, так і захаваць яе небывалую, першародную прыгажосць.
Вучняў 2 «Б» класа СШ №11 пазнаёмілі з маляўнічымі выданнямі, якія расказваюць пра унікальнасць розных куткоў нашай планеты, нашай краіны, пра багатую флору і фауну Зямлі, паказалі відэаролік пра пагібельнае ўздзеянне чалавека на навакольнае асяроддзе, якое з лёгкасцю можа прывесці да сусветнай катастрофы, калі зараз не пачаць задумвацца аб рашучых мерах супраць такіх наступстваў. Потым дзяцей запрасілі прыняць удзел у гульнях і віктарынах: «Угадай дрэва», «Назаві кветку», «Знайдзі жывёл і птушак у словах», «Зрабі правільны выбар» і г. д.