заст     5 чэрвеня да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай, у бібліятэцы імя Я. Маўра правялі гістарычную гадзіну «Пуцяводная зорка беларусаў» для наведвальнікаў лагераў «Умняша» СШ № 31 і «Рытм» СШ № 33. Бібліятэкар расказала пра жыццё першай на Беларусі асветніцы і першай на Русі жанчыны, якая нарадзілася на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку і была кананізавана пасля смерці ў святыя за тое, што прысвяціла сваё жыццё служэнню людзям і ўмацаванню веры.

  Дзеці даведаліся таксама пра заснаваны вялікай падвіжніцай жаночы манастыр, які з'яўляецца найстаражытнейшым цэнтрам праваслаўя Беларусі, і лёс створанага па яе змове майстрам Лазарам Богшам унікальнага крыжа – шэдэўра старабеларускага прыкладнога мастацтва. Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай кніг, прысвечаных жанчыне, чыё жыццё служыць яркім прыкладам для кожнага беларуса.1234