16 і 21 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікі сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў і вучні 1-х класаў СШ №11 прынялі ўдзел ў гадзіне марозазнаўства па кнізе Вячаслава Семакова і Мікалая Бамбізы «Дзед Мароз і яго радня».
Прысутным прадставілі выданне В.Семакова і М. Бамбізы «Дзед Мароз і яго радня», а таксама кнігі «Беларускі Дзед Мароз» і «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза». Вучням расказалі, як Дзед Мароз апынуўся ў Белавежскай пушчы, як для яго будавалі палац, што знаходзіцца ў Скарбніцы, як выглядае церам яго ўнучкі Снягуркі, якія экспанаты знаходзяцца ў Музеі ледзянога быта, а таксама пра іншыя казачныя мясціны маёнтка: Чароўны Млын, засыпаны калодзеж, Паляну дванаццаці месяцаў, Елачку выкананых пажаданняў, Гарбаты масток і, вядома, пра тое, якія цікавыя забавы чакаюць наведвальнікаў Белавежкай пушчы ў святочныя дні.

