25 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына «Квітней, Беларусь!» з удзелам арт-групы «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Юр'еўна Несцярэнка. Святочная праграма была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.
На мерапрыемстве прагучалі вершы і песні ваеннай тэматыкі: «Ліст з 45-га», «З чаго пачынаецца Радзіма». Песні «Радзіма мая, Беларусь», «Куточак Беларусі», «На далонях віцебскіх вуліц» расказалі пра унікальнасць нашай роднай зямлі. Таксама прагучалі аўтарскія песні Надзеі Несцярэнкі на словы Вольгі Русілкі і Уладзіміра Караткевіча «Мая маленькая Радзіма» і «На Беларусі Бог жыве».