заст     30 красавіка да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча ў бібліятэцы, якая носіць яго імя, у межах праекта «Як ажывае кніга» прайшла гадзіна памяці «Там знішчалі людзей», у якой бралі ўдзел вучні 2 «А» класа СШ № 11.

    Дзецям прачыталі верш Уладзіміра Караткевіча «Трасцянец» – верш-рэквіем па кожным, хто быў загублены фашыстамі у тым лагеры смерці, расказалі пра трагічныя лёсы людзей з розных краін свету, віртуальна правялі па мемарыяльнаму комплексу «Трасцянец», звярнулі ўвагу на сімволіку яго элементаў. Потым дзеці ў тэхніцы аплікацыя зрабілі іллюстрацыі да верша, у якіх выразна падкрэслілі драматызм паэтычнага твора нашага знакамітага земляка.123