2 мая да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча ў бібліятэцы, якая носіць яго імя, у межах праекта «Як ажывае кніга» прайшла літаратурная-пазнавальная гадзіна па казцы «Рыбін цар».
Вучням пачатковых класаў СШ №11 прачыталі чароўную гісторыю, з якой яны шмат цікавага даведаліся пра падводнае царства, пра міфічных істот і пра рэальных насельнікаў водных глыбінь, пра асаблівасці іх паводзін ў летні і зімовы перыяд. Для пашырэння кругагляду дзеці пазнаёміліся і з іншымі цікавымі, багата ілюстраванымі кнігамі, якія расказваюць пра жыццё на дне і на паверхні мора і акіяна, рэк і азёраў. Прыгожыя карціны падводнага царства вучні стварылі ўласнымі рукамі на кардоне з дапамогай рознакаляровага пластыліну.