заст    24 красавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло літаратурнае падарожжа па старонках кнігі віцебскай паэтэсы Валянціны Шырынавай «Дзве кішэні» – зборніку шчырых, светлых, пазітыўных, сонечных паэтычных твораў, якія запрашаюць нас у краіну дзяцінства, напоўненую радасцямі і клопатамі, забавамі і захапленнямі яе маленькіх жыхароў.

    Вучні 3 «Б» класа СШ №11 пачыталі вершы, дзякуючы якім атрымаўся цікавы аповед аб тым, чым пачынаецца, як праходзіць і чым заканчваецца кожны дзень у гэтай добрай і шчаслівай краіне, а таксама прынялі ўдзел у гульнях па гэтых творах. Валянціна Аркадзьеўна прадставіла цыклы вершаў «Кім быць?», «Дапамог сябру», а потым пазнаёміла дзяцей з асобным раздзелам кнігі, які называецца «Пазнай героя» і праілюстравала яго фрагментамі з мультыплікацыйных фільмаў.32145