2 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах сумеснага праекта з ветэранскай арганізацыяй Першамайскага раёна г. Віцебска, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, прайшла патрыятычная гадзіна «Вітаем разам Перамогі дату», у якой бралі удзел вучні 5 «Г» класа СШ №11.
Дзеці даведаліся пра Берлінскую аперацыю, пра падпісанне акта аб капітуляцыі фашысцкай Германіі, пра парад які прайшоў на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года. Былы непаўналетні вязень лагера смерці «5-ы полк» Соф'я Аляксандраўна Шлыкава расказала, дзе яе застала вестка пра Перамогу, якія эмоцыі і пачуцці яна выклікала ў яе і людзей навокал, падзялілася ўспамінамі пра знаходжанне ў канцэнтарцыйным лагеры.