заст  16 лістапада ў межах Дзён літаратуры, прысвечаных жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, у бібліятэцы, якая носіць імя пісьменніка, з удзелам выхаванцаў групы «Лунцік» дзіцячага садка №95 прайшла віктарына-гульня па казках Ул.Караткевіча «Спатканне з цудам».

  Дзецям расказалі пра маленства паэта, паказалі фотаздымкі сям'і нашага земляка, прадставілі зборнікі казак «Вясна ўвосень» і «Лебядзіны скіт», а потым запрасілі ў чароўную краіну, якую пісьменнік называў «нейкім прыгожым краем», што знаходзіцца «трошкі бліжэй да Сонца і трошкі далей ад Месяца» і прапанавалі прыняць удзел у вясёлых гульнях, у аснову якіх былі пакладзены павучальныя гісторыі пісьменніка.1