заст    З 3 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да Дня Перамогі праходзіць выстава карцін членаў народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур» «І глядзяць з палотнаў, як жывыя, сведкі той бязлітаснай вайны».

    На выставе прадстаўлены работы Мікалая Літвінава «Вайна ў паветры і на зямлі», Мікалая Соўкіна «Сцяг Перамогі» і «Марскі бой», Маргарыты Сайфугаліевай «Сіняя хустачка», «Чулпан Муса - дачка Мусы Джаліля», Ніны Воранавай «Незабудкі – 45». Запрашаем наведаць выставу, палотны якой раскажуць пра вайну, пра жорсткія баі, пра рэдкія хвіліны адпачынку, пра светлыя імгненні Перамогі, пра вяртанне салдатаў да дому і, галоўнае, пра жаданне кожнага чалавека жыць пад мірным небам у сваёй краіне, на роднай зямлі.1