заст    7 мая ў бібліятэцы імя У. Караткевіча вучняў 1-х класаў запрасілі на гульнявую праграму «Хай заўжды будзе сонца!», прысвечаную Сусветнаму дню сонца.

    Бібліятэкар расказала пра гісторыю святкавання гэтай даты, пра месца зоркі ў Сонечнай сістэме, пра яе будову, пра змены, якія адбываюцца на сонечным дыску і як яны ўплываюць на арганізм чалавека, пра значэнне святла і цяпла для нашай планеты. Дзеці ўспомнілі мастацкія і навукова-пазнавальныя творы, у якіх расказваецца пра сонейка, а таксама прыказкі і прымаўкі, адгадалі «сонечныя» загадкі, а потым патанчылі пад вясёлую музыку і хорам праспявалі песню «Сонечны круг».