З 10 па 13 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіў лялечны спектакль «З кнігамі знацца, розуму набірацца» для наведвальнікаў летніх лагераў СШ №34, гімназіі №3, СШ №11, гімназіі №1.
Галоўнымі героямі спектакля сталі Бібліятэчная Фея і хлопчык Вася, які не любіў чытаць і не хацеў вучыцца. Але Бібліятэчная Фея і казачныя героі: печка, яблынька, ручаёк, дыван-самалёт паказалі хлопчыку, як важна чытаць кнігі і атрымліваць новыя веды. Напрыканцы спектакля Вася зразумеў, што кніга – гэта самы лепшы сябр і без яе ні ў вучобе, ні ў жыцці не абыйсціся.