заст     17 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча вучняў 3 «Б» класа гімназіі №3 запрасілі ў літаратурнае падарожжа па казках народаў свету «Чароўны куфар». Бібліятэкар адзначыла моманты, якія аб'ядноўваюць усе казкі свету: імкненне да дабра, праўды і справядлівасці, а таксама звярнула ўвагу на асаблівасці чароўных гісторый асобных народаў: нацыянальны характар, культура, традыцыі, светапогляд, вераванні.

   Вучні ў сваіх выступленнях падкрэслівалі гэтыя асаблівасці: у чукоцкіх казках - цесную сувязь чалавека з прыродай, у кітайскіх і японскіх – усходнія традыцыі, у чэшскіх казках высветлілася, што Бабу-Ягу замяняе Чарадзейніца. Такім чынам, пазнаёміўшыся з казкамі народаў свету, дзеці даведаліся пра традыцыі, звычаі, уклад жыцця насельніцтва розных краін, і зрабілі выснову, што трэба з павагай адносіцца да іншых народаў і культур.