заставка     24 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча у межах праекта «Як ажывае кніга» з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11 прайшло займальнае падарожжа па старонках казкі Уладзіміра Караткевіча «Верабей, сава і птушыны суд». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з сюжэтам казкі, якая дае адказы на пытанні: чаму ў савы стракатае апярэнне, і чаму верабей скача адразу на дзвюх ножках.

    А дзеці, у сваю чаргу, надзеўшы маскі птушак савы і вераб'я, вароны і сарокі, праілюстравалі невялічкі фрагмент з гэтай чароўнай гісторыі. А потым вырашылі зрабіць сваімі рукамі адну з галоўных гераінь казкі – саву.1