22 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла экалагічная гадзіна па творчасці М. Сладкова "Загадкі навакольнага свету", у якой бралі ўдзел вучні 3 "Б" класа СШ №11.
Дзецям расказалі пра жыццё і творчасць пісьменніка–анімаліста, якому ўсё было цікава, які паўсюль у прыродзе бачыў незвычайнае і дзівоснае. Дзякуючы апавяданням і казкам М. Сладкова, вучні даведаліся пра тое, хто жыве ў лесе, у гарах, пад вадой, у льдах, у тундры, у пясках, хто як спіць, у каго якая прычоска, хто як танчыць, хто як спявае і паспяхова адказалі на ўсе пытанні віктарыны "Прыродныя таямніцы".
