сайт  22 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча вучняў 4 "А" класа гімназіі №3 запрасілі ў вандроўку па старонках кніг аршанскіх пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых "Природные диковинки родной земли" з серыі "Расказы Дзеда Прыродаведа".

  Дзеці даведаліся пра аўтараў, іх творчасць. Кнігі пісьменнікаў далі адказы на самыя розныя пытанні: якія прагнозы дае бяроза і што за чорныя рыскі на яе ствале, чаму капусту так назвалі і як выглядае зайчыкава і грыбная капуста, чаму ідзе дождж і што такое "бульбяныя" дажджы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа. Цікавыя заданні аўтараў кніг праверылі ўважлівасць і кемлівасць юных чытачоў, а таксама паказалі, што ў навакольным свеце шмат яшчэ нязведанага, таямнічага і дзівоснага.