сайт1   29 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына "Сэрца маё растрывожылі песні ваенных гадоў", прысвечаная Дню Перамогі.

   Бібліятэкар расказала гісторыі стварэння песен часоў Вялікай Айчыннай вайны "Священная война", "Синий платочек", "В землянке", а таксама песен, напісаных у пасляваенны час "Журавли", "День Победы". У выкананні творчага калектыву "Славянка" прагучалі песні і вершы ваеннай тэматыкі. Артыстычнае і выразнае меладыкламацыя Святланай Віткеевай верша Анатоля Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым" пагрузіла слухачоў у стан глубокага суперажывання і выклікала пачуццё гонара і пакланення перад моцным духам беларускага народа.сайт2