15 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшло адкрыццё выставы цацак ваенных гадоў Анжалікі Вішнеўскай і чытачоў бібліятэкі "Кукла в ту войну с прабабушкой на равных воевала".
Бібліятэкар расказала, як выглядалі і з чаго вырабляліся цацкі ў гады вайны, які матэрыял ішоў на выраб лялек, паравозікаў, аўтаматаў, мячыкаў. Аўдыторыя, затаіўшы дыханне, слухала гісторыі пра цацкі, якія выратавалі жыццё сваім уладальнікам і іх блізкім, дапамаглі перажыць адзіноцтва, перамагчы голад і холад, пераадолець страх, калі гучалі выбухі, гулі сірэны, градам ляцелі кулі. Прагляд відэакліпа песні "Дзеці вайны" ў выкананни Сафіі Феськовай і відэазапіса верша "Лоры Тассі "Оборванного мишку утешала" эмацыянальна ўзмацнілі мерапрыемства.
