САЙТ29 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў аддзялення рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Віцебска прайшоў урок моўнай культуры "Чым наша слова адгукнецца?"

   Пачаўся ўрок з гістарычных фактаў паходжання ненарматыўнай лексікі на Русі, пра пакаранні, якія існавалі ў XVIII стагоддзі за яе ўжыванне, і якія меры прымаюцца зараз. Увагу аўдыторыі засяродзілі на прыгажосці і мілагучнасці літаратурнай мовы і ў працівавес ёй – на грубасці слоў ненарматыўнай лексікі, слоў-паразітаў, маладзёжнага слэнга, якія засмечваюць нашу мову і шкодзяць нам самім, нашаму здароўю і нашаму самаадчуванню, расказалі пра сучасныя навуковыя даследванні і гіпотэзы, якія падцвердзілі ўплыў як добрых, шчырых, так і гнеўных, зняважлівых слоў на структуру малекулы вады, на рост і ўраджайнасць насення і, вядома, на здароўе чалавека. У лірычнай часцы мерапрыемства прагучалі мудрыя прытчы, вершы рускіх паэтаў і песні па тэме мерапрыемства.